скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
08.04.2009

У музычным салоне “Табе, чачэрск, спяваем песню гэту”

8 красавiка, Чачэрск /Уласн. iнф./. Чарговае музычнае мерапрыемства, якое прайшло ў дзіцячай школе мастацтваў, было прысвечана 850-гадоваму юбілею горада. Менавіта таму і называлася яно “Табе, Чачэрск, спяваем песню гэту”. Праз сапраўдны гістарычны экскурс гасцей запрасілі  зазірнуць на старонкі мінулага і сённяшняга Чачэршчыны, пазнаёміцца з вялікімі гістарычнымі падзеямі,  імёнамі жыхароў, што праславілі сваю маленькую радзіму. У  цікавы расповед гарманічна ўпляталіся  музычныя творы ў выкананні педагогаў і вучняў школы. Як жа яскрава і дакладна перадавалі інструменты кожны сюжэт: застаўлялі думкі пераносіцца ў мінулае, суперажываць і хвалявацца, сумаваць і радавацца. Усе прысутныя атрымалі сапраўдную душэўную асалоду і абяцалі зноўку завітаць да аматараў жывога мастацтва. Смотреть все