скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
01.09.2011

“У кожным з нас жыве настаўнік”

1 верасня, Чачэрск /Уласн. інф./. У перапоўненай зале кінаканцэртнага цэнтра “Акцябр” у мінулы аўторак сабраліся педагогі Чачэршчыны на раённую канферэнцыю, каб падвесці вынікі мінулага навучальнага года і абмеркаваць планы на бягучы.

Святочны настрой адчувайся ўжо ад парога: перад пачаткам мерапрыемства былі прадэманстраваны мадэлі школьнага адзення для хлопчыкаў і дзяўчынак, адкрыліся выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўстаноў адукацыі, працаваў гандаль. Але галоўныя дзеі адбыліся на святочнай сцэне. У рады педагагічнага калектыву 3 15 жніўня ўліліся 23 маладыя спецыялісты. Добрага шляху моладзі пажадала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Батвінаўскай школы Л.І.Філіпенка, якая вынесла на сцэну традыцыйную свечку са свяшчэнным агнём. Аб поспехах і недахопах на  педагагічнай ніве раёна за мінулы перыяд расказала начальнік аддзела адукацыі Чачэрскага райвыканкама Святлана Мельнікава, nпрагучалі віншаванні настаўнікам ад  гасцей. І, канешне ж, было шмат песень і прыемнай музыкі. Лепшыя з лепшых атрымалі ўзнагароды, была выказана падзяка  ветэранам працы. Хваляваліся як арганізатары ўрачыстага свята, так і тыя, каму адрасаваліся ўсе гэтыя цёплыя і сардэчныя словы. Зноў прыйшла восень, пачынаюцца заняткі. У добры шлях!

Смотреть все