скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
17.07.2014

У АВАНГАРДЗЕ ЖНІВА


Хлебаробы ААТ “Отар” сёння рашуча вырваліся наперад і актыўна збіраюць спелыя зярняты новага ўраджаю. У дружным складзе камбайнёры Андрэй Буракоў і Аляксандр Усанаў, Сяргей Рослікаў і Яўген Жлоба, Сяргей Мінянкоў і Сяргей Мінін лідзіруюць па намалоту збожжа – імі на камбайнах КЗС-1218 па стану на ўчарашні дзень сабрана 235,7 тон, 224,8 тон і 220,6 тон з пасяўных палеткаў 114, 109 і 107 гектараў адпаведна. Імкнуцца ісці след у след за старэйшымі і маладыя экіпажы – Аляксей Нарушаў і Аляксандр Паціпка з ААТ “Звязда” (намалочана 149,9 тон), Аляксандр Аксёненка і Дзмітрый Сядоў з ААТ “Отар” (145 тон) і Дзмітрый Даўгателес і Ігар Ісачанка з КСУП “РоўкавічыАгра” (115,6 тон). Шчыруюць за рулём грузавых машын на адвозцы зерневых старанней за ўсіх отарскія вадзіцелі Уладзімір Філіпчанка і Васіль Шамонін, якія перавезлі за гэты перыяд уборачнай 219,7 і 219,4 тоны, а Мікалай Трыбуналаў з КСУП “РоўкавічыАгра” не адстае ад калег – ім адвезена ад камбайнаў 218 тон бурштынавага золата. Сярод маладых вадзіцеляў займаюць перадавыя пазіцыі Сяргей Патапаў з КСУП “Вазнясенск” – 207,9 тоны, Аляксандр Казіначыкаў з ААТ “Звязда” – 146,3 тоны і Яўген Марозаў з ААТ “Отар” – 133,2 тоны. Лепшымі аператарамі зернесушыльных установак прызнаны отарскія працаўнікі Мікалай Гарбачоў, Аляксей Мурашоў і Андрэй Атрашкоў, якія на ЗСК-15 перасушылі 400 тон зярнятак. Жадаем далейшага плёну!

Смотреть все