скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
16.02.2016

Тут жыве ветэран

16 февраля, Чечерск /«Чечерский вестник»/ Чачэршчына далучылася да рэспубліканскай акцыі «Тут жыве ветэран», у межах якой прадстаўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, школьнікі і лідары РК ГА «БРСМ» сустрэнуцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны раёна.

Набытая за кошт арганізатараў – Беларускага фонду міру – 21 шыльда са словамі «Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!» у бліжэйшы час упрыгожыць домаўладанні былых абаронцаў краіны. Першыя з іх маладзёжныя лідары і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў прымацавалі каля кватэр чачаранак Наталлі Сямёнаўны Канашковой і Анастасіі Рыгораўны Маркевіч. Аднак устанаўленне таблічак – толькі паўсправы, галоўная мэта ўдзельнікаў акцыі – зносіны з ветэранамі, гутаркі з імі. А гэтым людзям ёсць чым падзяліцца з сучаснікамі. І няхай гісторыі франтавікоў і працаўнікоў тылу зусім невясёлыя, але праз іх выразна праглядаецца характар усяго ваеннага пакалення.

– Нам важныя ўспаміны жывых сведкаў, якія з’яўляюцца жыццёвым прыкладам для моладзі. Любая памяць, сустрэча з абаронцамі – гэта заклік да захавання міру на зямлі, – звярнула ўвагу старшыня раённага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Кацярына Кудрачова.

Свет не павінен забываць жахі вайны, пакуты і смерць мільёнаў. Гэта было б злачынствам перад загінуўшымі, злачынствам перад будучыняй. Ушанаваць подзвіг бацькоў – наш абавязак.

Смотреть все