скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
16.10.2015

Цёплыя словы падзякі

Мінулае свята матуль стала яшчэ і ўласнай урачыстасцю кіраўніка спраў Ленінскага сельвыканкама Валянціны Пятроўны Карпенка – яна была ўзнагароджана Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў, якую ёй уручыў старшыня райсавета Сяргей Малюкоў.

Такую павагу жанчына заслужыла за добрасумленныя адносіны да сваёй справы – на дадзенай пасадзе Валянціна Пятроўна адпрацавала 15 гадоў, а да гэтага два з паловай дзясяткі шчыравала на карысць калгаса імя Леніна. Займалася падрыхтоўкай кадраў, з’яўлялася старшынёй прафсаюзнага камітэта мясцовай гаспадаркі, вяла бухгалтарскі ўлік і інш. Уганаравана значком «Ударнік сацыялістычнай працы», мае медаль «Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС», адзначана граматамі райвыканкама. У снежні Валянціна Пятроўна плануе сабраць за святочным сталом сяброў і блізкіх – імянінніца сустрэне сваё 60-годдзе. А на гэтым тыдні развіталася з калектывам і ўжо прадметна папоўніла ўзроставую кагорту пенсіянераў. На развітанне Сяргей Аляксандравіч і калегі пажадалі жанчыне здароўя і выказалі надзею, што яна застанецца ў ліку надзейных памочнікаў мясцовай улады.

У гэты ж дзень актыў Савета пазнаёмілі з новым босам – выконваючым абавязкі старшыні сельвыканкама прызначаны Мікалай Міхайлавіч Цеплякоў. Па асабістай просьбе былога «галавы» Алены Аляксееўны Карпенка, яна пераведзена на пасаду кіраўніка спраў гэтай жа установы.

Смотреть все