Рус
6 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. Юбілейныя медалі “65 лет Победы в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.” напярэдадні 9 Мая атрымалі ўсе ветэраны Чачэршчыны. Зараз іх у раёне 79.
Сапраўднае свята для адзінага ў Ленінскім сельскім Савеце ўдзельніка Вялікай Айчыннай М.Раманава арганізавалі настаўнікі і вучні Камуна-Ленінскай школы. Музыка, вершы і кветкі, а таксама чуллівыя дзіцячыя ўсмешкі не маглі не закрануць поўную страшных успамінаў душу. Мікалай Андрэевіч ўдзячны за кожную хвіліну ўвагі і радасці, падораныя прадстаўнікамі малодшага пакалення.
Смотреть все