08.01.2019
/ «Чечерский вестник»/ Святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя стварэння
сацыяльнай службы Беларусі адбыўся сёння на сцэне раённага Дома культуры.
Ветэраны працы,
спецыялісты і члены дружнага і з’яднанага калектыву дадзенай сферы атрымалі
заслужаныя ўзнагароды, падзякі і шчырыя словы за іх такую неабходную і
высакародную справу. Перадавікоў вытворчасці і аксакалаў галіны віншаваў
старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Дзеркачоў. Кветкі, ганаровыя
граматы і добрыя песні стварылі эйфарыю дня і надалі ўрачыстасці на мінулай
вечарыне. А ўсё сказанае пра клопат, самаадданасць і прафесійнае
майстэрства тых, хто мае дачыненне да сацыяльнай службы, яшчэ раз
падкрэсліла, наколькі важная і патрэбная гэта работа на карысць чалавека.
Смотреть все