Рус
13 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. На тэрыторыі школы аграгарадка Залессе з’явіліся незвычайныя расліны – зялёныя шара-і калонавідныя туі, вінаград “дзявочы” і ядловец. Азеляненне прышкольнага ўчастка стала магчымым у ходзе рэалізацыі праекта па другаснай занятасці вучняў.
Дырэктар установы Я.Цалка звярнуўся з заявай ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама з просьбай аб выдзяленні грошай для закупкі пасадачнага матэрыялу з мэтай арганізацыі занятасці школьнікаў у вольны ад вучобы час. Прадстаўлены праект быў узгаднёны, установе выдзелена больш 3-х мільёнаў рублёў, з якіх на набыццё саджанцаў – 1,300 тыс. рублёў. У пасадцы 95 дрэўцаў і кустарнікаў прымалі ўдзел 17 юнакоў.
Смотреть все