скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
15.09.2011

Прафесія на ўсе гады

15 верасня, Чачэрск /Улас. інф./. Эмацыйнае і душэўнае свята юбілею раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшло ў кінаканцэртным цэнтры “Акцябр”. Павіншаваць імянінніка сабраліся шматлікія сябры кнігі, работнікі бібліятэкі, госці з абласных структур, паэты. Было пра што пагаварыць, успаміналіся прозвішчы ветэранаў працы, былых кіраўнікоў бібліятэчнай установы. Кветкі і падарункі сыпаліся ад сяброў, кіраўніцтва, чытачоў ЦРБ. Прыемны сюрпрыз чакаў Палескую бібліятэку – прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Леанід Сасноўскі ўручыў дырэктару гэтай культустановы камп’ютар. Ганаровымі граматамі Чачэрскага райвыканкама адзначаны лепшыя работнікі бібліятэчнай сістэмы. Сто гадоў – як адзін дзень. Час праляцеў хутка, але наперадзе яшчэ вялікае і доўгае жыццё. І без кнігі яно немагчыма. Смотреть все