14.07.2011
Масава пачалі збор першага ўраджаю ў КСУП “Вазнясенск” з панядзелка на гэтым тыдні, штодзень чатыры камбайны ў сярэднім скошваюць па 25 гектараў. Парадку 10 тон намалочвае кожны. Па дадзеных за 13 чэрвеня ўраджайнасць рапсу ў гаспадарцы склала крыху больш за адзінаццаць цэнтнераў з гектара. Зерневыя ў сельгаспрадпрыемстве таксама ўжо спрабуюць малаціць. Аднак пакуль вільготнасць іх складае каля 28 працэнтаў. Таму першае зерне ў плюшчаным выглядзе выкарыстоўваецца на корм жывёле. Але з наступнага тыдня плануюць пачаць рыхтаваць запасы ў агульны каравай.
Смотреть все