скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
01.08.2014

Не гора, калі хлеба горы

1 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. Гукі вясёлай музыкі сустракалі хлебаробаў ААТ “Отар” на мехдвары гаспадаркі – так тут ушаноўвалі першых тысячнікаў на жніве. Выказаць глыбокую павагу да працаёмкага сельскагаспадарчага занятку пажадалі старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Наталля Паразенка, кіраўніцтва і спецыялісты сельгаспрадпрыемства. Дырэктар Таццяна Струк у сваёй прамове заўважыла, што трэцяе месца ў раёне па намалоту зерня – не паказчык для элітнага адкрытага акцыянернага таварыства і заклікала камбайнёраў выправіць становішча і выбіцца наперад. Сяргей Рослікаў і Яўген Жлоба з калегамі Аляксандрам Усанавым і Андрэем Бураковым, якіх і віншавалі ў той дзень з належнымі ўрачыстасцямі, прынялі заўвагу, з аптымізмам запэўніўшы, што абавязкова зменяць сітуацыю. Такой жа думкі прытрымліваюцца і вадзіцелі на адвозцы Аляксандр Усаў, Уладзімір Філіпчанка і Васіль Шамонін. Калі ёсць жаданне, горы зерня будуць звернуты. А з хлебам няма і гора. Залатая ніва чакае сваіх герояў, а слава прыйдзе да самых настойлівых!


Смотреть все