скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
11.08.2009

Наш чысты дом

11 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. Нядаўна адбыўся другі этап калектыўнага агляду 19-ці вытворчых тэрыторый і будынкаў адносна іх санітарнага становішча і добраўпарадкавання. Як адзначыў старшыня райвыканкама І.І.Ком, тыя, хто рыхтаваўся да мерапрыемства сур”ёзна, атрымалі высокую адзнаку.

Са станоўчага боку адзначана работа працоўнага калектыву ААТ “Гаспадарчыя тавары”, станцыі 2 водазабора “Малынічы” і інш. А вось тэрыторыя былой АЗС падпала пад вялікую крытыку – да агульнага агляду тут зусім не рыхтаваліся, паўсюды валяліся шматкі паперы, бутэлькі і іншы бруд. У процівагу гэтаму цікавымі архітэктурнымі формамі сустрэла дэлегацыю тэрыторыя ветлячэбніцы, а чырвоныя ружы на двары ДЭУ-46 стваралі святочны настрой і бадзёрылі.

Смотреть все