скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
06.03.2008

Напярэдадні свята

5 сакавіка, Чачэрск /Уласн. Інф./ На святочны сход клуба прыёмных бацькоў запрасілі ў мінулы панядзелак тых, хто ўзяў на сябе абавязак выхавання дзяцей, што засталіся без бацькоўскай апекі. Напярэдадні жаночага свята прыёмныя маці сабраліся разам за квартай гарбаты. Яны ўдзельнічалі ў жартоўных конкурсах  на лепшае званне супермаці, дэманструючы свае ўменні ў кулінарыі, запляталі дзеткам косы, паказвалі майстэрства акцёра і творчыя здольнасці. А затым адбыўся канцэрт, падрыхтаваны для сваіх прыёмных бацькоў хлопчыкамі і дзяўчынкамі гімназіі г.Чачэрск.

Арганізатарамі святочнага мерапрыемства выступілі работнікі сацыяльна-педагагічнага Цэнтра і сектара аховы дзяцінства райвыканкама. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Т.Вашчула павіншавала жанчын з надыходзячым святам і выказала вялікую падзяку дырэктару гімназіі М.Лагойкіну за прадастаўленне памяшкання, бо ва ўтульнай актавай зале ўстановы адукацыі было вельмі зручна частавацца салодкімі пачастункамі і весці размову. Не абыйшлося і без імправізацыі, пад час якой матулі і дзеці чыталі вершы і ўсхвалялі імя жанчыны. Святочная дзея прынесла матулям не толькі добры настрой, але яшчэ мацней з”яднала  жаночы калектыў.


 

Смотреть все