скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
08.06.2015

На Чачэршчыне правялі абрад ваджэння куста

8 чэрвеня, Чачэрск /”Чачэрскі веснік”/. Шмат гадоў таму народны абрад аднавіла і паказала насельніцтву былы дырэктар мясцовай установы культуры Алена Бозікава. З таго часу цікавае летняе дзеянне з шумам і песнямі праходзіць па вясковых вуліцах.

Гэта старажытнае язычніцкае гулянне мела аграрнае і сямейна-бытавое значэнне, праводзілася нашымі продкамі на Троіцу таксама з мэтай ушанавання прыроды, зеляніны і асабліва жывога дрэва, бо, па вераваннях прашчураў, менавіта ў ім можа адрадзіцца душа чалавека. Самую прыгожую дзяўчыну прыбіралі маладымі галінкамі раслін, і Куст са сваёй світай ішоў ад хаты да хаты, віншуючы гаспадароў. У меркулавіцкім варыянце прысутнічае яшчэ такі момант, як кумленне і эпізод, сугучны з купальскім: вялікі вянок, на якім завязвалі чырвоныя стужкі з пажаданнямі, пускалі на ваду. Потым пачыналася ігрышча з музыкай і застоллем.

Усе фрагменты народнага абраду па-свойму арыгінальныя і носяць у сабе магічную сілу засцярогі ад гневу неба і надзею на добры ўраджай. Аўтэнтычнасць траецкага свята хвалюе і зачароўвае, дзякуючы работнікам Меркулавіцкага ЦСДК можна прыняць у ім удзел і самому стаць носьбітам традыцыйнай беларускай этнаграфіі. А вяночкі, у якіх вадзілі Куста, дзяўчаты ў купальскую ноч пускаюць на ваду – авось каханы адшукаецца!

Смотреть все