Рус
13 лютага, Чачэрск /Уласн. iнф./. Франтамі вайны прайшла ўвесь перыяд вызвалення Савецкага Саюза ад “карычневай чумы” медыцынская сястра Варвара Пятроўна Чулкова з вёскі Палессе. Не жаночая салдацкая справа закінула малодзенькую дзяўчыну на перадавыя пазіцыі Польшчы, Венгрыі і часткова Германіі. На худзенькіх жаночых плячах медсястра вынесла з-пад абстрэлу не адзін дзесятак байцоў. Азёрныя вочы патрыёткі выпраменьвалі адкрытую нянавісць да ворага, а храбрае сэрца білася мацней ад радасці пры кожных новых кроках да перамогі. Перамогі, якую яна набліжала і ўсё ж дачакалася, а цяпер расказвае пра тое сваім нашчадкам. За адвагу і мужнасць Варвара Пятроўна ўзнагароджана медалём “За Перамогу
над Германіяй”, мае шмат юбілейных
медалёў. Ветэрану вайны споўнілася 90 гадоў. Павіншаваць юбіляра ў гэты дзень прыехалі прадстаўнікі раённая вертыкалі.
Смотреть все