01.03.2011
1 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. Штогод раён падводзіць вынікі работы. Падчас масавага сходу, які ў мінулую суботы адбыўся ў кінаканцэртным цэнтры “Акцябр”, па традыцыі ўшаноўваі лепшых перадавікоў вытворчасці і працоўныя калектывы, якія дасягнулі за 2010 год высокіх паказчыкаў у рабоце. Ганаровыя граматы, падарункі і самыя цёплыя словы падзякі за працу гучалі для тых, хто прыкладаў максімум намаганняў, каб здабыць багацце і славу роднаму прадпрыемству. Бо ад кожнага ў асобку залежыць агульны дабрабыт і шчаслівае жыццё краіны, а клопаты самых старанных заўсёды на першым плане. У іх гонар – і музычныя кампазіцыі, і кветкі, і апладысменты. Чачэршчыне ёсць кім ганарыцца, і гэта было выразна відаць на чарговым злёце перадавікоў. А па справах і ўзнагарода!
Смотреть все