скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
25.10.2013

Лепшыя на ўборцы кукурузы па стану на 24 кастрычніка

25 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Ідзе да завяршэння ўборка каралевы палёў. Аграрыі раёна шчыруюць на пераспелых палетках, здабываючы славу сабе і роднай гаспадарцы. Сярод тых, хто лідыруе на ўборцы кукурузы на зерне, механізатар ААТ “Отар” Міхаіл Мінянкоў, які на КЗС 12-18 нарыхтаваў 1200 тон гэтай культуры. За ім паспявае калега Мікалай Ляднёў, намалаціўшы 610 тон. На трэцім месцы працоўны дуэт КСУП “Звязда” у складзе Мікалая Вербавікова і Міхаіла Атрашкова – 418 тон.

У перадавіках па ўборцы зялёнай масы таксама отарскі аграрый – Сяргей Мінянкоў, які на ЯГУАР-870 перавёз у сіласныя ямы 34300 тон сакавітага корму. У тройцы “кукурузных авангардыстаў” Сяргей Ляднёў і Міхаіл Мішчанка, нарыхтаваўшыя на гэта чысло 17827 тон і 16100 тон сельгаскультуры адпаведна.

Смотреть все