скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
22.03.2013

Кліча поле веснавое

22 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. Халады хоць і паступова, але адступаюць, і аграрыям раёна час да актыўных дзеянняў, бо хутка ў поле. Каб абгаварыць усе арганізацыйныя моманты веснавых палявых работ, на базе ААТ “Чачэрскагратэхсервіс” быў праведзены семінар сярод галоўных інжынераў, галоўных аграномаў і механізатараў, якія сядуць за руль энерганасычанай тэхнікі. Перад хлебаробамі выступілі прадстаўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, горгаза, электрычных сетак, спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Прадстаўнікі ААТ “Буда-Кашалёўскі аграсервіс”, ЗАТ “Славянскія тэхналогіі” і іншыя госці падрабязна расказалі і напомнілі механізатарам яшчэ раз пра тое, як працаваць пад лініямі электраперадач, у месцах праходжання газавых ліній, паставілі акцэнт на тэхніцы бяспекі і раскрылі шырму адносна аплаты працы. Смотреть все