Летнія дзянькі павінны быць цікавымі і запамінальнымі, асабліва калі размова ідзе пра адпачынак хлопчыкаў і дзяўчынак. І ёсць магчымасць атрымаць зарад бадзёрасці і пашырыць кругагляд праз удзел у разнастайных віктарынах, пазнавальных гульнях, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах на штотыднёвай дзіцячай пляцоўцы каля фантана па вул. Савецкай райцэнтра. Кожны аўторак с 16.00 да 18.00 тут чакаюць дзятву, каб прапанаваць ім захапляючую праграму.
А праводзіць яе педагог дадатковай адукацыі раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Трэба сказаць, што пляцоўку з задавальненнем наведваюць рабяты малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Працаваць яна будзе на працягу ўсяго лета. Педагагічны калектыў РЦТДіМ хутка пазаве хлопчыкаў і дзяўчынак яшчэ больш разнастаіць вольны час. У пачатку жніўня адчыняе свае дзверы аздараўленчы лагер «Радужная страна». Як і ў чэрвені ён мае экалагічны накірунак. Дзяцей чакаюць цікавыя экскурсіі, гульні на прыродзе, тэарытычныя і практычныя заняткі. Таксама плануецца пракласці экалагічную сцяжыну.
Смотреть все