скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
15.08.2011

Яго першая тысяча тонн

15 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. У Чачэрскім раёне вызначыўся першы тысячнік – аграрый з ПСУП “Батвінава” Юрый Болдыраў на камбайне КЗС-1218 пераадолеў рубеж па намалоту зерня ў 1000 тонн. Для механізатара гэта 12 сезон на ўборцы хлеба. У мінулым годзе яму не хапіла ўсяго крышачку для таго, каб стаць лідэрам. А сёння Юрый у авангардзе. Яго магутны сталёвы карабель плаўна плыве па жытнёваму полю, збіраючы ў бункер да 80 тонн зарнятак у дзень.

Павіншаваць хлебароба і выказаць словы падзякі за плённую працу прыехалі старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ігнаценка, дырэктар гаспадаркі Уладзімір Кебікаў і намеснік старшыні Гомельскага аддзялення прафсаюза работнікаў беларускай чугункі і транспартных будаўнікоў, які ўручыў перадавіку вытворчасці Падзяку Гомельскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Пасля кароткай урачыстай цырымоніі госці накіраваліся па сваіх справах, а Юрый – у поле. nЗалатая ніва зачакалася!

Смотреть все