10.10.2011
10 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Аматараў песенна-музычнай творчасці сабраў у мінулыя выходныя на базе Меркулавіцкага ЦСДК адборачны тур рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Гэта была першая ў сваім родзе спроба дэманстрацыі нумароў мастацкай самадзейнасці прадстаўнікоў, чые карані бяруць свой пачатак па-за межамі Беларусі, у іншых краінах свету. Пакуль на сцэне артысты спявалі і паказвалі свой прыродны талент, прысутным прапанавалася пакаштаваць нацыянальныя стравы. Разам з беларускімі дранікамі на сталах красаваліся казахскія манты, нямецкі шніцаль, татарскія булачкі. Здзівіла гасцей мерапрыемства каларытным дэкорам выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Святланы Далганоўскай. Было прыемна пачуць выступленні Роберта Рыбянчанкі, Вольгі Качарга, саліста Івана Ізотава, фальклорнага калектыву Батвінаўскага КСЦ “Ружаначка”.
Смотреть все