скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
02.07.2009

Ідэалагічная работа

2 лiпеня, Чачэрск /Уласн. iнф./. Нядаўна пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама П.В. Несцяровіча адбыўся семінар-вучоба з намеснікамі кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Чачэршчыны па ідэалагічнай рабоце. Размова вялася аб выніках правядзення падпісной кампаніі на дзяржаўныя перыядычныя друкаваныя выданні на другое паўгоддзе 2009 года , аб  прафілактыцы асацыяльных паводзін грамадзян у сферы сямейна-бытавых зносін. Абмеркаваны пытанні фармавання здаровага ладу жыцця ў працаўнікоў, арганізацыі спартыўна-масавай работы на прадпрыемствах раёна. Надалі ўвагу і працы з моладдзю, занятасці падрастаючага пакалення ў перыяд летніх канікул. Не засталіся ўбаку і актуальная сёння тэма – рэалізацыя на Чачэршчыне патрабаванняў Дэкрэта №18 , а таксама іншыя пытанні. А ў заключнай частцы мерапрыемства ідэолагі ўсіх сфер жыццядзейнасці раёна змаглі азнаёміцца з арганізацыяй ідэалагічнай работы на  дзяржаўным прадпрыемстве "Звязда" і КЖУП "Чачэрскае". Смотреть все