10 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Усе меншымі становяцца чэргі каля харчовых прылаўкаў на кірмашовым гандлі. Але па-ранейшаму карыстаецца попытам у насельніцтва зерне ячменю, авёс. Іншыя пытаюць у прадаўца камбікорму і жытняй мукі для кармлення жывёлы. А вось капуста і цыбуля вабіць пакупніка ўжо не так масава. Задаволілі па максімуму запатрабаванасць людзей і рэалізатары бульбы. На мінулым кірмашы прапанаваліся садаводам саджанцы пладовых дрэў, але ўжо ў дэфіцыце свежыя памідоры. Па ўсяму відаць, некаторыя гаспадаркі крыху“прытаміліся” ад кірмашовай суталакі, і ў мінулыя выхадныя прадставілі свой тавар на продаж з затрымкай – машыны з сельгаспрадукцыяй завярнулі на тэрыторыю рынка а 9-й гадзіне. Вядома, некаторыя з пакупнікоў не дачакаліся іх прыезду і пайшлі дадому. Спазніліся на гэты раз да сцэнічнай пляцоўкі і работнікі культуры, музыка і спевы якіх заўсёды стваралі сапраўдны святочны настрой.
Напамінаем чачаранам і
nвясковым жыхарам, што яны маюць яшчэ шанец дакупіць усё неабходнае ў гэту суботу. Восеньскі кірмаш хутка заканчваецца, паспяшайце за таварам!