скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
01.02.2007

Дэпутат выканаў абяцанне

1 лютага, Чачэрск /Уласн.інф./  Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, адбылася сустрэча насельніцтва з кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў па Кармянскай выбарчай акрузе №38 А.К.Прусавым, паведамілі нашаму карэспандэнту ў райвыканкаме.

Аляксандр Кірылавіч займае пасаду начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама, таму тэма культурнага жыцця рэгіёнаў Гомельшчыны яму добра знаёма. Вядома ж, карыстаючыся момантам чачэрскія работнікі сферы культуры не прамінулі звярнуцца да народнага абранніка з просьбай. І вось на днях стала вядома, што матэрыяльная база Залескага кінаканцэртнага Цэнтра папоўнілася – А.К. Прусаў пасадзейнічаў у набыцці культасветустанове новага баяна. І яшчэ, як сказала дырэктар клуба Е.П. Маслава, было паабяцана абнавіць касцюмы артыстаў хора, папярэдне абмеркаваўшы гэта з райвыканкамам.

Смотреть все