скрыть достопримечательностипоказать достопримечательности
Достопримечательность 4
Достопримечательность 3
Достопримечательность 2
Достопримечательность 1
Главная / Новости / Новости района
14.09.2011

“А на нашым кірмашы ўсе тавары харашы”

14 верасня, Чачэрск /Уласн. інф./. Хто куды, а чачаране мінулай суботняй раніцай спяшаліся на кірмашовы гандаль. Кажуць, хто рана ўстае, таму Бог дае. Спазніўшыхся на хвіліну-другую жыхароў горада і вяскоўцаў не дачакаліся мяхі з ячменем, у імгненне вока “разыходзілася па руках” бульба па цане 1 тысяча рублёў за кілаграм і іншая сельгаспрадукцыя.

Вадзіцель КСУП “Роўкавічы” двойчы ездзіў за куцахвостымі чырвонымі парсючкамі – жывы тавар у гэты дзень карыстаўся вялікім попытам. Каля машын з капустай, памідорамі стаялі чэргі жадаючых напоўніць гаспадарчыя пакеты гэтай прывабнай і карыснай гароднінай. Прапанаваліся паслугі сацыяльнай службы і раённага вузла паштовай сувязі, дэманстраваліся абразцы будаўнічых драўляных матэрыялаў: дзверы, вокны, мэбля, вялася падпіска на газеты і часопісы. Імкнуліся хутчэй распрадацца і прыватныя грамадзяне, выставіўшы на прылаўкі цыбулю, перац, часнок, яблыкі і ўсё тое, што вырасцілі на ўласным прысядзібным участку. У такт вясёлай музыцы прадаўцы-таргаўцы выбівалі на калькулятарах суму набытага і толькі паспявалі адпускаць тавар. Пакупнікі разыходзіліся дадому з пачуццём поўнай задаволенасці, як і тыя, хто прыехаў на кірмаш пагандляваць.

Смотреть все