Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
20.10.2026

Гомельская і Бранская вобласці прадаўжаюць павялічваць тавараабарот

Тэмп росту тавараабароту Гомельскай і Бранскай абласцей за шэсць месяцаў бягучага года склаў 135,2% у адносінах да такога ж мінулагодняга перыяду, аднак бакам ёсць над чым працаваць і куды расці. Гэта падкрэсліў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на перагаворах з губернатарам Бранскай вобласці Ягорам Канавальчуком, які прыехаў у Беларусь з рабочым візітам, паведамілі БЕЛТА ў аблвыканкаме.

Ключавымі тэмамі сустрэчы сталі сумесныя праекты двух рэгіёнаў у галіне прамысловасці, будаўніцтва, патрыятычнага выхавання моладзі. "Гатовы паглыбляць кааперацыю ў сельскагаспадарчай і хімічнай галінах, машынабудаванні. Бачым кропкі росту і ў будаўніцтве, пастаўцы прадуктаў харчавання", - зрабіў акцэнт Іван Крупко.

У сваю чаргу Ягор Кавальчук падкрэсліў, што Бранская вобласць гатова да ўмацавання гандлёва-эканамічнага, кааперацыйнага і сацыяльна-гуманітарнага ўзаемадзеяння, а таксама да развіцця супрацоўніцтва малога і сярэдняга бізнесу.

БЕЛТА

Да спіса