Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па сінім
Галоўная / Службы і тэрытарыяльныя адзінкі / Аддзяленне па ахове аб'ектаў у г. Чачэрск Жлобінскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў

Аддзяленне па ахове аб'ектаў у г. Чачэрск Жлобінскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў

247152, г. Чачэрск вул. Леніна, 7, тэлефон 80233277020, 80233278997

Тэлефон аператыўна дзяжурнай службы аддзела аховы 80233490144, 80233490148, 80296631418

Адрас электроннай пошты - gomel.zhlob@ohrana.gov.by

Інтэрнэт-сайт Дэпартамента аховы

Інтэрнэт-сайт Гомельскага абласнога ўпраўлення

Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь

Гісторыя Дэпартамента аховы

Да 1991 года Дэпартамент аховы называўся Упраўленнем пазаведамаснай аховы пры МУС. Савет Міністраў Беларускай ССР сваёй пастановай ад 24 ліпеня 1991 года № 286 падтрымаў прапанову Міністэрства ўнутраных спраў аб арганізацыі дзейнасці аб'яднання «Ахова» пры гэтым жа Міністэрстве.

За ўвесь перыяд свайго існавання служба пастаянна развівалася. Планамерны, паступальны рух наперад зрабіў яе найбольш надзейнай, забяспечанай самымі сучаснымі ахоўнымі сродкамі, структурай.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2004 года № 268 на базе аб'яднання «Ахова» створаны Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў з правамі юрыдычнай асобы. Яго дзейнасць накіравана на абарону права ўласнасці як асновы жыццядзейнасці дзяржавы.
Выконваючы функцыі па абароне ўсіх формаў уласнасці, Дэпартамент аховы і падраздзяленні на месцах ажыццяўляюць папераджальна-прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя, у першую чаргу, на барацьбу са злачыннасцю.

Паслугі

Ахова памяшканняў з асабістай маёмасцю

Дэпартамент аховы прапануе паслугі па ахове асабістай маёмасці шляхам абсталявання кватэр, дамоў, катэджаў, гаражоў і іншых памяшканняў, размешчаных у зоне дыслакацыі нарадаў падраздзяленняў аховы, сродкамі ахоўнай сігналізацыі з наступным падключэннем на пульты цэнтралізаванага назірання.

Ахова суб'ектаў гаспадарання розных формаў уласнасці

Вартаўнічая і ваенізаваная, міліцэйская ахова, пультавая ахова

Ахова фізічных асоб

Дэпартамент аховы прапануе паслугі па забеспячэнні бяспекі фізічных асоб з мэтай папярэджання і непасрэднай абароны асоб ад супрацьпраўных замахаў, якія ўяўляюць сабой пагрозу жыццю або прычыненне шкоды здароўю, – на дагаворнай аснове.

Суправаджэнне грузаў

Дэпартамент аховы аказвае паслугі па ахове і суправаджэнню грузаў, што перамяшчаюцца аўтамабільным транспартам, толькі па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на падставе заключаных з «Заказчыкам» дагавораў.

Сертыфікацыя

Цэнтр па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі праводзіць сертыфікацыю тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі.

Ліцэнзаванне

Пад ахоўнай дзейнасцю разумеецца дзейнасць дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па ахове фізічных асоб, ахове аб'ектаў юрыдычных і фізічных асоб, ад супрацьпраўных замахаў, у тым ліку ад незаконных пранікненняў на іх, а таксама праектаванне, мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы.

Ліцэнзія выдаецца на канкрэтны від дзейнасці (з указаннем работ і паслуг, якія складаюць гэты від дзейнасці) і дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Права на атрыманне ліцэнзіі на ажыццяўленне ахоўнай дзейнасці маюць: - юрыдычныя асобы.

Кантакты

Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў 220036, г. Мінск, вул. Грушэўская, 7а 

тэлефон дзяжурнай часткі (017) 228 13 51 

e-mail: ohrana@ohrana.gov.by

Асобная спецыяльная рота міліцыі 220036, г. Мінск, вул. Грушэўская, 7а тэл + 375 17 2281356; Факс +375 17 219 75 66

Цэнтр па сертыфікацыі тэхнічных сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі 220036, г. Мінск, вул. Грушэўская, 7а, каб. 128. Тэл.256 09 28

Ліцэнзійна-кантрольнае аддзяленне арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў 220036, г. Мінск, вул. Грушэўская, 7а, тэл. 8 017 218 73 69

Упраўленне Дэпартамента аховы па ахове дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў 220036, г. Мінск, вул. Грушэўская, 7а тэл. 8 017 219 77 48

Гомельскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў 246003, г. Гомель, вул. Тэльмана, 42 тэлефон дзяжурнай часткі 8 0232 70 20 30

Ліцэнзійна-кантрольнае аддзяленне арганізацыйна-кантрольнага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў 246003, г. Гомель, вул. Тэльмана, 42 тэл. 8 0232 32 42 06

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях кіраўніцтвам аддзялення па ахове аб'ектаў
у горадзе Чачэрск Жлобінскага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства
ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Начальнік аддзялення
Трафімаў Антон Андрэевіч (час прыёму: серада з 8.00 да 12.00);

Старэйшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы
Бондараў Юрый Уладзіміравіч (час прыёму: чацвер з 16.00 да 20.00);

Камандзір групы міліцыі
Латышаў Міхаіл Міхайлавіч (час прыёму: пятніца з 08.00 да 12.00);

Адказны дзяжурны па аддзяленні аховы
(час прыёму: згодна з графікам дзяжурства з 8.00 да 12.00).

Аддзяленне па ахове аб'ектаў у г. Чачэрску Жлобінскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь запрашае на конкурснай аснове на працу: на службу ў органы ўнутраных спраў асоб, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу ў шэрагах Узброеных Сіл і ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў.

Прапануецца служба ў падраздзяленні аховы на пасадах малодшага начальніцкага складу: міліцыянера, міліцыянера-кіроўцы, міліцыянера-кінолага.

Да кандыдатаў на службу прад'яўляюцца патрабаванні:

1. Грамадзянства Рэспублікі Беларусь.
2. Вышэйшая, сярэдняя спецыяльная або агульная сярэдняя адукацыя.
3. Узрост не старэйш за 28 гадоў.
4. Здольнасць па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, ускладзеныя на органы ўнутраных спраў.

Пры звароце неабходна мець арыгіналы наступных дакументаў:

1. Пасведчанне аб нараджэнні.
2. Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі або дыплом аб сярэдняй спецыяльнай (вышэйшай) адукацыі.
3. Пашпарт.
4. Ваенны білет і ўкладыш у яго.
5. Працоўная кніжка (пры наяўнасці працоўнага стажу).
6. Характарыстыкі з месцаў працы (вучобы) і службы з рэкамендацыяй на службу ў органы ўнутраных спраў.

Звяртацца па тэлефоне: 80233277020