Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
19.03.2009

Занятасць насельніцтва

19 сакавiка, Чачэрск /Уласн. iнф./.Тысячу тон бульбы зараз трэба перабраць у прадпрыемстве “Отар”. І буйны, і насенны матэрыял будзе выкарастаны для патрэб сельгаспрадпрыемства, дзе запланавана пасадзіць сорак гектараў, а таксама для продажу. Калгаснікам своечасова перабраць бульбу дапамагаюць беспрацоўныя людзі, пенсіянеры. Штодзень на работу сюды прыязджае 30 чалавек, а, як заўважыла кіраўнік гаспадаркі Т.А. Струк, патрабуецца ўдвая больш. Так што ў жадаючых падрабіць сёння ёсць усе падставы накіравацца ў Отар.

Як паведамілі спецыялісты ўпраўлення па труду, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, у бліжэйшы час дэсант з горада высадзіцца у КСУП “Роўкавічы”, дзе таксама патрабуюцца дадатковыя працоўныя рукі для падрыхтоўкі другога хлеба да пасадкі.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.