Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
21.08.2015

Заключная партыя Чачэрскіх тысячнікаў

21 жніўня, Чачэрск /"Чачэрскі веснік"/
У ААТ «Звязда» амаль з першых дзён гарачай пары нага ў нагу ішлі чатыры камбайнёры, і напрыканцы ўборачнай кампаніі ўсе чацвёра фінішавалі з тысячным вынікам.

Віншавалі лідараў ад райвыканкама, прафсаюзнага камітэта і райкама ГА «БРСМ». А супрацоўнікі Залескага ККЦ прыехалі з музычным падарункам. На хвіліну перапыніўся рух на полі. Уладзімір Дзятлаў, Раман Аляксеенка, Вадзім Дзеравяшкін і Аляксей Нарушаў прынеслі ў скарбонку гаспадаркі амаль палову агульнага ўраджаю. Разам з імі віншавалі і чарговага маладога вадзіцеля-тысячніка Віктара Пяўнёва. Кароценькая сустрэча ўзбадзёрыла настрой і надала сілы даўбіраць апошнія зярняты.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.