Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
19.03.2010

"З кнігай у добры шлях"

19 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. Менавіта так будзе называцца тыдзень дзіцячай кнігі, які пачнецца з 23 сакавіка ў дзіцячай бібліятэцы горада. Адкрые тэматычныя сустрэчы тэатралізаванае прадстаўленне юных удзельнікаў экалагічнага тэатра “Флорык”.

Далей дзеці будуць запрошаны ў падарожжа па казачных гісторыях, паспаборнічаюць у літаратурнай віктарыне. Напрыканцы ўсе жадаючыя ў Дзень адчыненых дзвярэй змогуць пазнаёміцца з працай бібліятэкараў, а яшчэ з тым, чым “жывуць” кніжныя паліцы і якую цікавую інфармацыю нясуць для людзей.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.