Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
28.03.2011

Вучыцца самім, каб вучыць

28 сакавіка, Чачэрск /Уласн. інф./. У раёне з 21 па 25 сакавіка праводзіліся абласныя курсы павышэння кваліфікацыі кіраўнікоў фальклорных калектываў.

Спецыялісты абласнога цэнтра народнай творчасці і музыкальнага каледжа імя Сакалоўскага тэарытычна і на практыцы расказвалі аб правілах і прафесійных падыходах у рабоце з калектывамі мастацкай самадзейнасці. Вучоба адбылася на базе дзіцячай школы мастацтваў, Батвінаўскага КСЦ, Меркулавіцкага і Отарскага ЦСДК, Залескага ККЦ. У ходзе пяцідзённых курсаў адбыліся майстар-класы, дзе свае таленты і творчыя здольнасці паказвалі артысты Чачэршчыны. Па словах работнікаў культуры, вучоба была карыснай і пазнавальнай.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.