Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
13.03.2009

Вось так падарунак!

13 сакавiка, Чачэрск /Уласн. iнф./. Нядаўна ў зале райвыканкама прайшла сардэчная сустрэча чачаран з карэспандэнтамі газеты “Звязда”. Візіт намесніка галоўнага рэдактара адзінай у рэспубліцы газеты, якая выходзіць на роднай беларускай мове У.А. Здановіча, фотакарэспандэнта Я.В. Пясецкага і ўласнага карэспандэнта па Гомельскай вобласці У.Р. Пернікава быў невыпадковы. А падстава вельмі прыемная – “звяздоўцы” паспяшаліся ў наш край, каб павіншаваць жыхарку аграгарадка Меркулавічы Р. В. Шаўчук  з прыемнай падзеяй. Ёй пашанцавала ў розыгрышы сярод падпісчыкаў газеты “Звязда” – яна выйграла тэлевізар “Віцязь”.

На гэтай цёплай хвіліне сустрэча не скончылася. Госці адзначылі, што на чачэрскай зямлі яны ўпершыню, ім вельмі спадабаліся ўтульныя вуліцы райцэнтра. І ў знак падзякі за падтрымку ў падпісцы на іх газету, падаравалі кнігу творчасці Анатоля Клешчука, дзе знайшлі сваё месца і фотаздымкі Чачэршчыны. А таксама гадзіннік з nлагатыпам “Звязда”, які, несумненна, знойдзе ўтульны куток у райвыканкаме. У сваю чаргу намеснік старшыні райвыканкама П.В. Несцяровіч уручыў Уладзіміру Рыгоравічу Пернікаву Ганаровую грамату ад райвыканкама за аператыўнае асвятленне на старонках газеты падзей, што  мелі месца на Чачэршчыне.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.