14.07.2009
14 лiпеня, Чачэрск /Уласн. iнф./. У чарговы раз VI адкрыты абласны фестываль творчай моладзі “Пад белымі крыламі”, які па традыцыі праходзіць на Буда-Кашалёўшчыне, прынёс поспех юным чачаранам. Адчыніць музычнае свята было дадзена права двухкратнай пераможцы фестывалю, дыпламантке Ірыне Корхавай. У ліку канкурсантаў выступалі і ўдзельнікі танцавальнага гурта раённага цэнтра дзіцячай творчасці “Медс”. Жаночы гурт у намінацыі “Народна-сцэнічны танец” заняў ганаровае трэццяе месца.
Смотреть все