Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
24.07.2009

Сустрэчы

24 лiпеня, Чачэрск /Уласн. iнф./. Члены раённага Савета старэйшын – людзі сталага ўзросту, і тэма здароўя і якаснага медыцынскага абслугоўвання для іх не другасная. Менавіта таму чарговую сустрэчу былых кіраўнікоў і перадавых спецыялістаў было вырашана арганізаваць на базе установы аховы здароўя “Чачэрская ЦРБ”. За “круглым сталом” галоўны ўрач А.Карневіч азнаёміў з інфраструктурай установы медыцыны, расказаў аб новаўвядзеннях у рабоце па абслугоўванню насельніцтва і праводзімых рамонтных работах на аб’ектах. Была арганізавана пазнавальная экскурсія, у ходзе якой старэйшыны раёна наведалі кабінет рэлаксацыі, хірургічны і тубкабінеты, прыёмны пакой. Члены Савета ваказалі некалькі пажаданняў галоўнаму ўрачу адносна арганізацыі работы дзённага стацыянару, выдачы талонаў на прыём да ўрача і інш. Звароты выслуханы, узяты на кантроль. Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.