10.08.2009
10 жнiўня, Чачэрск /Уласн. iнф./. Будынкі некаторых устаноў культуры як у горадзе, так і на сяле вось-вось зменяць свой знешні выгляд. Зараз выконваецца рамонт унутраных памяшканняў і фасада гарадскога Дома культуры, аналагічныя работы завяршаюцца ў Залескім кінаканцэртным цэнтры. А ў рамках падрыхтоўкі да зімы ў Нісімкавіцкім цэнтральным сельскім Доме культуры плануецца замена сістэмы цеплазабеспячэння і ўстаноўка вакон ПВХ. Выдзелены фінансавыя сродкі на будаўніцтва кацельні для Бяляеўскага ЦСДК. Праектна-каштарысная дакументацыя на гэты аб’ект знаходзіцца на экспертызе.
Смотреть все