Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
22.07.2009

Садружнасць

22 лiпеня, Чачэрск /Уласн. iнф./. У каторы раз з дабрачыннай місіяй Чачэршчыну наведала кіраўнік Чарнобыльскай праграмы "КАРИТАС" (Германія) па Чачэрскаму раёну Барбара Гаўбрых. З 2007 года Барбара – актыўны ўдзельнік акцыі "Збяром школьны партфель". Вось і ў гэты раз школьныя сумкі, набытыя за сабраныя ёй сродкі, сталі добрай дапамогай бацькам і сапраўднай радасцю напярэдадні новага вучэбнага года для дзетак. У цёплай сяброўскай атмасферы адбылася сустрэча хлапчукоў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў з кіраўніком Чарнобыльскай праграмы ў раённым цэнтры дзіцячай творчасці. Школьныя прыналежнасці атрымалі 34 вучня гімназіі і САШ № 2 райцэнтра. Але на гэтым дабрайчынная дзейнасць Барбары не абмежавалася: жанчына наведала цэнтр карэкцыйна- развіваючага навучання і рэабілітацыі, для якога раней былі набыты 2 акварыума. Прыемнай нечаканасцю стала новая спецыяльная інвалідная каляска для Віталя Бацанава. Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.