9 лютага, Чачэрск /Уласн. інф./. Нягледзячы на 20-градусны мароз, рыбаловы–аматары вырашылі пацягаць фартуну за хвост, а заадно і выцягнуць пару-другую “хвастоў” шчупака ці плоткі.
У раённым конкурсе па падлёднаму лову рыбы ў мінулыя выхадныя прынялі ўдзел на адным з участкаў Залескага возера 37 удзельнікаў. Ужо праз 5 хвілін на кручок Віктара Дэколы трапіла першая краснапёрка. Але ўдача Івана Ганжына з вінаробчага завода была разоў у 10-15 большай, бо ён выцягнуў з палонкі акуня вагой 405 грамаў. Тры гадзіны вялося спаборніцтва. У выніку першае месца – за рэдакцыяй газеты “ЧВ”, а за ёй астатнія 4 арганізацыі.
Валянціна Пранкевіч
Смотреть все