Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
24.05.2007

“Проба пяра” знайшла сваіх пераможцаў

24 мая, Чачэрск /Уласн. інф./ У лютым гэтага года Гомельскае абласное аддзяленне грамадскага аб”яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” аб”явіў рэгіянальны конкурс  “Проба пяра”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся творчыя матэрыялы падлеткаў да 18 гадоў.

Свае вершы і прозу на суд журы даслалі вучні Чачэршчыны, і самыя таленавітыя з іх атрымалі ўзнагароду. Так, за перамогу ў рэгіянальным конкурсе адзначаны Ганаровымі граматамі грамадскага аб”яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вучні СШ №1 г.Чачэрска Ірына Карняенка, Яраслаў і Ганна Еўдакіменкі. Ліст с падзякай атрымаў і супрацоўнік рэдакцыі Сяргей Пранкевіч.

Дарэчы, менавіта райгазета прымала самы актыўны ўдзел у арганізацыі конкурсу і таксама ўзнагароджана граматай за подпісам старшыні Гомельскага аддзялення Уладзіміра Гаўрыловіча. nВядома, што Чачэршчына багата сваімі паэтамі і празаікамі, і тое, што ў раёне працягваюцца традыцыі па развіццю і прапагандзе мастацкай культуры і беларускай літаратуры заслугоўвае ўвагі. 

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.