08.02.2016
8 февраля, Чечерск /Соб. инф./ У мінулую пятніцу ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла літаратурная вечарына “Праўдалюбец Бацькаўшчыны”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Мележа.
Уваге прысутных былі прадстаўлены дакументальны фільм і расказ аб жыцці і творчасці пісьменніка. Інсцэніроўку па раману “Людзі на балоце” паказалі таленавітыя артысты з раённага Дома культуры.
На прыканцы мерапрыемства гледачам - вучням ДУА “СОШ №1” былі уручаны буклеты, распрацаваныя супрацоўнікамі бібліятэкі.
Хочацца спадзявацца, што спадчына пісьменніка застанецца для нашчадкаў бессмяротнай на доўгія гады.
Смотреть все