Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
11.12.2015

Новая перспектыва – новае жыццё

Вёска Бабічы Нісімкавіцкага сельсавета знешне нічым не адрозніваецца ад іншых. Некалі ў ёй віравала жыццё, пяцьсот чалавек запаўнялі хаты, большасць хадзілі на працу ў сельгаспрадпрыемства, школу і дзіцячы сад. Зараз пакрыху распадаецца інфраструктура, моладзь раз’язджаецца, старажылы паміраюць. Але ёсць за што трымацца вяскоўцам – непадробная культурна-гістарычная спадчына. За яе захаванне змагаюцца ў мясцовым Цэнтры народнага танца, музыкі і песні. На яго базе ўжо некалькі год дзейнічае музей. А сёлета пад кіраўніцтвам раённага Дома культуры быў распрацаваны праект «Цэнтр ткацтва: захоўваем культуру разам». На Чачэршчыне ён адзін з двух, якія атрымалі падтрымку ААН у конкурсе мясцовых ініцыятыў.

З пачатку 2016-га на рэалізацыю праекта будуць вылучаны 18 тысяч даляраў, здзейсніць задамунае трэба за паўгода.

З чаго ўсё пачыналася

– Год дзевяць назад была пастаўлена задача стварыць у тады яшчэ сельскім клубе музей беларускай хаткі, – успамінае дырэктар Цэнтра народнага танца, музыкі і песні Людміла Міхалкоўская. – Аднавяскоўцы з захапленнем уключыліся ў гэту работу, многія з задавальненнем дзяліліся ўласнымі вырабамі і прыладамі. Тады акцэнтавалася ўвага на сялянскім побыце, але ідэя звярнуцца менавіта да тэматыкі ткацтва была даўно. І толькі зараз з’явілася магчымасць здзейсніць задуму.

У Цэнтры ткацтва будуць прадстаўлены экспанаты не толькі сялянскага побыту, асноўная ўвага надаецца гісторыі ткацтва, вырабам мясцовых ткачоў і вышывальшчыц. Гэта работа праводзіцца і дзеля таго, каб захаваць асаблівы бранны чын ткацтва, характэрны для вёскі Бабічы. Такім чынам, супрацоўнікі Цэнтра змогуць паказаць наведвальнікам усе этапы апрацоўкі ільну. А сапраўдным упрыгожваннем стануць ручнікі, пакрывалы, кашулі, дарожкі і палавікі ручной работы.

Дапоўняць карціну хатнія прылады. Да прыкладу, ступу, таўкач, маслабойню, калодкі для пашыву абутку, сталярныя прыналежнасці і нават драўляны міні-млын ужо падарыў жыхар пасёлка Новазахарполле Мікалай Гарбачоў. Сярод бабічан найбольш актыўна ўключыліся ў работу па збору матэрыялаў Агаф’я Казіначыкава, Таццяна Селюкова, Наталля Турмасава, безумоўна, Людміла Міхалкоўская і іншыя.

Папаўненне экспанатаў будзе і далей актыўна працягвацца ў рамках праекта.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.