29.07.2009
29 лiпеня, Чачэрск /Уласн. iнф./. У КСУП “Звязда” маецца мабільная падымальная праматочная сушылка GDT 300/13/2 нямецкай вытворчасці трапіла на мехдвор КСУП “Звязда”. Сушылка вышынёй з трохпавярховы дом змяшчальнасцю 26 тон за гадзіну здольная знізіць вільготнасць зерня на 4 працэнты. Машына ўсе задачы выконвае аўтаматычна. Каэфіцыэнт каштоўнага дзеяння тут складае 89 працэнтаў. Для параўнання, у “польскай” сушылцы – 70 працэнтаў Вартасць сушылкі і ў тым, што яе можна перамяшчаць. Але для яе працы электрасілкаванне неабходна зрабіць згодна з праектам. Пакуль такая магчымасць ёсць толькі на зернетаку ў Залессі. Плануюць, што хутка будзе ў Покаці і Бяляеўцы. Праўда, і кошт сушылкі ўнушальны – 1 млрд. 150 млн. рублёў.
Смотреть все