Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
17.06.2009

На свята да суседзяў

17 чэрвеня, Чачэрск /Уласн. iнф./. Дэлегацыя на чале са старшынёй Чачэрскага райвыканкама І.І. Комам і яго намеснікам П.В. Несцяровічам наведала Краснагорскі раён Бранскай вобласці Расіі з нагоды Дня незалежнасці Расіі і 80-годдзя заснавання Краснагорскага раёна. Чачэрскія таленты падрыхтавалі для сяброў вялікую культурную праграму. У святочным канцэрце  прынялі ўдзел  ансамбль народнай музыкі і песні “Чачэрцы”, харэаграфічная група РЦДТ “МЭЙДС” і іншыя. Была арганізавана выстава работ майстроў Чачэрскага раёна. Не застасталіся ў баку ад гэтага і работнікі  РДВГУП “Надзея”. У рамках мерапрыемства адбылася таварыская сустрэча паміж нашымі футбалістамі і рассіянамі. Сваю прадукцыю на продаж прадстаўляла і чачэрскае раённае спажывецкае таварыства. Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.