Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
06.08.2012

Масты сяброўства

6 жніўня, Чачэрск /Уласн. інф./. З горадам Валакаламскам Маскоўскай вобласці ў чачаран завязаліся сяброўскія адносіны яшчэ ў 2010 годзе, і з таго часу перыядычна праводзяцца творчыя сустрэчы і сяброўскія візіты. На гэты раз дэлегацыя з Чачэрску прыняла ўдзел у святкаванні 877-й гадавіны з дня заснавання горада воінскай славы. Што карыснага ўдалося ўзяць ад гэтай паездкі расказвае, выконваючы абавязкі начальніка аддзела культуры Чачэрскага райвыканкама Таццяна ТУЛЬЖЭНКА: – Да сяброў у Валакаламск я адправілася разам са старшынёй Нісімкавіцкага сельсавета Жанай Малінавай. Перад намі у першую чаргу ставілася задача ўмацаваць далейшыя добрыя адносіны з расіянамі і завязаць новыя славянскія знаёмствы. Скажу шчыра, валакаламцы нас прымалі з адкрытай душой, мы за два дні вельмі парадніліся і сталі яшчэ бліжэй. Горад уразіў сваёй прыгажосцю і архітэктурным багаццем. Людзі адкрыта радаваліся жыццю, усміхаліся адзін аднаму і ад іх сардэчнага цяпла nстанавілася яшчэ прыемней. Глава Валакаламскага муніцыпальнага раёна Васіль Шулепаў заверыў, што далейшыя сувязі паміж нашымі гарадамі-пабрацімамі будуць толькі мацнець. І ў пацвярджэнне гэтаму народны калектыў народнай песні і музыкі “Чачэрскі гармонік” атрымаў запрашэнне прыняць удзел у культурным мерапрыемстве 4 жніўня ў падмаскоўным сельскім пасяленні Цераеўскае. А да нас абяцала ў хуткім часе прыехаць дэлегацыя з г.Краслава Латвійскай краіны. Мы ўжо некалькі разоў запрашалі сяброў-прыбалтаў бліжэй пазнаёміцца з нашым старажытным горадам, аднак толькі на гэты раз атрымалі іх цвёрдае абяцанне. Што ж, будзем спадзявацца на хуткую сустрэчу і ўстанаўленне карысных зносін з жыхарамі суседніх краін. Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.