27.02.2009
27 лютага, Чачэрск /Уласн. iнф./. Штомесячныя пасяджэнні камісіі па збору матэрыялаў для кнігі “Памяць. Чачэрскі раён” том 2 прыносяць свае вынікі. Аднак, як паказваюць назіранні, найбольш актыўнымі з’яўляюцца непасрэдна члены камісіі, ад якіх часцей за ўсё і трапляюць матэрыялы ў спецыяльна падрыхтаваныя ў музеі папкі. Значная частка іх – звесткі пра былых перадавікоў вытворчасці, якія атрымлівалі ў свой час разнастайныя ўзнагароды за плённую працу, доўгажыхароў, удзельнікаў вайны, успаміны былых кіраўнікоў арганізацый, устаноў, аддзелаў.
Смотреть все