19.05.2010
19 мая, Чачэрск /Уласн. інф./. У рамках Адзінага тыдня масавага футбола ў раёне пачаліся спартыўныя спаборніцтвы па мініфутболу. Адкрылі мерапрыемства каманды-удзельнікі сілавых структур Чачэрска: спартсмены РАУС, аддзела па надзвычайных сітуацыях, аддзялення аховы. Пазмагацца за прызавыя месцы прапануецца працоўным калектывам раёна, маладзёжным арганізацыям, навучэнцам школ. Фінальныя сустрэчы адбудуцца 23 мая на стадыёне дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
Смотреть все