Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
13.09.2007

Актыўнае жыцце дзяцей пакіне асаблівы след

13 сентября, Чечерск /Соб. инф./ З пачаткам новага навучальнага года ў Меркулавіцкай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе актывізавалася работа па стварэнню музея сялянскага быта. Па словах дырэктара Л.А.Галубіцкай, тут можна будзе не толькі пазнаеміцца з асаблівасцямі гэтай мясцовасці, яе  гісторыяй, але і ўбачыць прадметы быта мінулых гадоў.

Ужо падрыхтавана памяшканне для будучага музея, дзе за час  летніх канікул  зроблены касметычны рамонт. Зборам экспанатаў займаецца настаўнік гісторыі Н.А.Іванова. Зразумела, знаходяць  неабходныя  матэрыялы і самі вучні ўстановы, наладжваючы асаблівую пошукавую працу. А значыць, менавіта яны і будуць лічыцца  першымі стваральнікамі гістарычнага кутка вёскі.

Да таго ж самых актыўных вучняў чакаюць  прыемныя падзеі. Самым актыўным рабятам  прадставіцца магчымасць адправіцца на экскурсію па nкультурна-гістарычных месцах прыгажуні-Беларусі, і яны абавязкова атрымаюць асалоду ад яе маляўнічых краявідаў. А такі метад заахвочвання , па словах дырэктара, у школе ўжо практыкаваўся і быў прыняты хлопчыкамі  і дзяўчынкамі “на ура”.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.