Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
06.10.2010

Адсвяткавалі дажынкі

6 кастрычніка, Чачэрск /Уласн. інф./. Галоўнае сельскагаспадарчае свята сабрала разам на чачэрскай зямлі жыхароў і гасцей горада ў мінулую суботу. Як і павялося не першы год, гулялі з размахам. Цэнтральную плошчу і парк па традыцыі ўпрыгожылі рознакаляровыя падворкі.

Кульмінацыйны момант – урачыстае вітанне хлебаробаў і перадавікоў жатвы – складаўся з тэатралізаванага прадстаўлення і канцэрта. Лепшыя з лепшых атрымалі каштоўныя падарункі і грашовыя прэміі, словы падзякі гучалі ў адрас усіх, хто мае непасрэднае дачыненне да запаўнення засекаў краіны залатым зернем. А свята агульнае, і кожны, хто на яго завітаў, так ці інакш з ім звязаны.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.