Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
28.06.2008

Абмяняліся вопытам

28 чэрвеня, Чачэрск /Уласн. інф./. Са студня мінулага года ў Чачэрскім раёне дзейнічае клуб высокіх надояў, у склад якога ўваходзяць аператары машыннага даення, перасягнуўшыя межы надою малака звыш 4 тысяч кілаграмаў на карову. 

У мінулы чацвер у суседнім Буда-Кашалёўскім раёне адбыўся выязны семінар па абмену вопытам. Мерапрыемства арганізавана раённым камітэтам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Лепшыя аператары даення Чачэршчыны наведалі філіял РУП “Гомсельмаш” СК “Юбілейны”, пабываўшы на малочна-таварных фермах “Негаўка” і “Ліпінічы”.

Смотреть все
© Чечерский районный
исполнительный комитет, 2026.