Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Мінюст пракаменціраваў змяненне парадку аплаты рыэлтарскіх паслуг
09.11.2023

Мінюст пракаменціраваў змяненне парадку аплаты рыэлтарскіх паслуг

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастанова Савета Міністраў "Аб тарыфах на рыэлтарскія паслугі" ад 1 лістапада нумар 754 істотна мяняе парадак аплаты названых паслуг, пракаменціравалі ў Міністэрстве юстыцыі навацыі дакумента, паведамляе БЕЛТА.

Пастанова ўрада ўступіла ў сілу 4 лістапада. "Гэта пастанова істотна змяняе падыходы да ўстанаўлення тарыфаў у сферы рыэлтарскай дзейнасці. Таксама яе нормы накіраваны на вырашэнне выяўленых у гэтай сферы праблем у пытаннях аплаты рыэлтарскіх паслуг, устанаўленне дадатковых механізмаў і інструментаў, што забяспечваюць належную якасць аказання такіх паслуг", - адзначылі ў міністэрстве.

У прыватнасці, у дакуменце дакладна ўрэгуляваны пытанні аплаты рыэлтарскіх паслуг прадаўцом і пакупніком аднаго і таго ж аб'екта нерухомай маёмасці. Так, рыэлтарская арганізацыя, якая заключыла дагавор з прадаўцом аб'екта, аплату паслуг з пакупніка гэтага аб'екта спаганяць не мае права.

"Згодна з часткай другой пункта 27 правіл ажыццяўлення рыэлтарскай дзейнасці ў Беларусі, зацверджаных указам Прэзідэнта ад 9 студзеня 2006 года нумар 15, дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанні пры заключэнні, выкананні, спыненні дагавораў куплі-продажу аб'ектаў нерухомай маёмасці павінен змяшчаць умову аплаты рыэлтарскіх паслуг у працэнтных суадносінах ад кошту аб'екта нерухомай маёмасці з уключэннем у такую аплату затрат па рыэлтарскіх паслугах, названых у абзацах другім-шостым падпункта 1.3 пункта 1 указа. Аплата гэтых рыэлтарскіх паслуг ажыццяўляецца прадаўцом аб'екта нерухомай маёмасці ў адпаведнасці з дагаворам", - растлумачылі ў Міністэрстве юстыцыі.

Размова, у прыватнасці, пра наступныя рыэлтарскія паслугі: кансультацыйныя паслугі па здзелках з аб'ектамі нерухомай маёмасці, прадстаўленне інфармацыі аб попыце і прапанаванні на аб'екты нерухомай маёмасці, падбор варыянтаў здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці і здзелкі з удзелам у будаўніцтве аб'екта нерухомай маёмасці, арганізацыя і правядзенне ўзгаднення ўмоў маючай адбыцца здзелкі, дапамога ў падрыхтоўцы (афармленні) дакументаў, звязаных з ажыццяўленнем здзелкі з аб'ектам нерухомай маёмасці, здзелкі з удзелам у будаўніцтве аб'екта нерухомай маёмасці, рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю.

"Такім чынам, калі рыэлтарская арганізацыя прапануе да продажу аб'ект нерухомай маёмасці, гэта азначае, што ў яе заключаны дагавор на аказанне рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанні пры заключэнні, выкананні, спыненні дагавораў куплі-продажу аб'ектаў нерухомай маёмасці з прадаўцом. Такі дагавор змяшчае аказанне прадаўцу ўсяго комплексу рыэлтарскх паслуг, пералічаных вышэй, ім жа гэтыя паслугі і аплачваюцца. Спаганяць плату за рыэлтарскія паслугі з пакупніка, зацікаўленага ў набыцці аб'екта, гэта арганізацыя не мае права", - падкрэслілі ў Мінюсце.

У той жа час на практыцы рыэлтарскія арганізацыі, заключыўшы з прадаўцом дагавор на аказанне яму рыэлтарскіх паслуг па садзейнічанні ў продажы аб'екта нерухомай маёмасці, прымушалі да заключэння дагавора на казанне паслуг і пакупніка гэтага ж аб'екта. У выніку ўзнагароджванне за адны і тыя ж паслугі, што аказваюцца адной і той жа арганізацыяй адносна аднаго і таго ж аб'екта, спаганялася ў двайным памеры - і з прадаўца, і з пакупніка.

У мэтах урэгулявання ўзнікаючых пытанняў, абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў у заканадаўства ўнесены змяненні: парадак аплаты рыэлтарскіх паслуг больш канкрэтызаваны, двайная аплата забаронена. Міністэрства юстыцыі звяртае ўвагу рыэлтарскіх арганізацый: патрабаванні заканадаўства павінны выконвацца няўхільна, адвольнае тлумачэнне норм пры іх прымяненні недапушчальна.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.