Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Карпенка расказаў, як ідзе падрыхтоўка да УНС
04.03.2024

Карпенка расказаў, як ідзе падрыхтоўка да УНС

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала АНТ старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка расказаў, як ідзе падрыхтоўка да Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

"Выбары - частка вялікай глабальнай мадэрнізацыі палітычнай сістэмы, якая была запушчана з унясеннем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь", - адзначыў кіраўнік ЦВК.

Ігар Карпенка нагадаў, што на працягу 60 дзён пасля выбараў дэпутатаў неабходна сфарміраваць Усебеларускі народны сход, адкрыць яго першае пасяджэнне. "Да 25 красавіка ўключна мы будзем працаваць, выконваць тыя функцыі, якія на нас ускладзены заканадаўча, - дадаў ён. - І тут трэба падкрэсліць важнасць работы ўсіх дзяржаўных органаў, арганізацый, і ў тым ліку Прэзідэнта і ўрада, якія падставілі плячо ЦВК. Таму што створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу".

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса
© Чачэрскі раённы
выканаўчы камітэт, 2026.